"СЛОНІМСКІ КРАЙ"(№ 2) - спампаваць тут
Пабачыў свет другі нумар краязнаўчага бюлетэня "Слонімскі край", прысвечаны стагоддзю перыядычнага друку Слонімшчыны.
Гэтая юбілейная дата
з’явілася нечакана. Доўгі час даследчыкі спрабавалі вызначыць, якая ж газета на
Слонімшчыне была першай? Не выключалася, што гэта — яўрэйскія ці польскія
выданні, альбо савецкая “вусная газета” (адзіная ў гісторыі нашага горада). І
раптам даведваемся, што не, першай была газета на нямецкай мове. І яна гумарыстычная!
Першы нумар “Der Schara — Lurch” (“Шчараўская Жаба”)
выйшаў дзесьці ў пачатку вясны 1916-га. Шкада, але ён не захаваўся.
Так, газету выдавалі не мясцовыя
жыхары, а нямецкія вайскоўцы, акупанты (ішла Першая сусветная вайна і Слонім
быў у прыфрантавой зоне). Слонімцы ўвогуле маглі яе не бачыць. Але факт ёсць
фактам — гэта было першае перыядычнае выданне ў нашым горадзе. Таму і адчуваем
супярэчлівыя пачуцці: ёсць юбілей, але наўрад ці наладзім яго святкаванне...
За гэтыя 100 гадоў у Слоніме і на Слонімшчыне выйшлі
больш за сотню перыядычных выданняў — газет, часопісаў, самвыдату. Асабліва
плённым стаў перыяд незалежнай Рэспублікі Беларусь. Найлепшыя творчыя сілы
спрычыніліся да выдання самай разнастайнай перыёдыкі. Па ёй можна вывучаць
гісторыю Слонімшчыны. Адзінае, што заклапочвае — гэта мінімальная прысутнасць
матэрыялаў на беларускай мове ў слонімскіх і жыровіцкіх выданнях у апошнія гады.
Выдаўцы: Васіль Герасімчык, Сяргей Ёрш (рэдактар нумару), Сяргей Чыгрын.