Спампаваць № 5 "СК" - тут
Выйшаў 5-ы нумар краязнаўчага бюлетэня
"Слонімскі край", выданнем якога займаюцца Васіль Герасімчык
(рэдактар нумару), Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын. Новы нумар распачынаецца
артыкулам пра Мілавідскую бітву, якая адбылася 3 чэрвеня 1863 года і з'яўляецца
вышэйшай кропкай уздыму нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863-1864 гадоў у
Беларусі і Літве.
Адзін з тэкстаў нумару прысвечаны
гісторыі Слонімскай сінагогі, пабудаванай у 1642 годзе. Матэрыял багата
ілюстраваны. Напрыканцы траўня з'явілася навіна пра жаданне слонімскіх уладаў
пры дапамозе Ізраіля ператварыць сінагогу ў музей яўрэйскай культуры. Гэта
чарговая рэінкарнацыя ідэі пачатку 2000-х гадоў, якая да сённяшняга часу
працягвае заставацца ідэяй. У нумары таксама друкуецца пераклад урыўка з кнігі
польскага гісторыка ХІХ стагоддзя М. Балінскага пра Жыровічы.
Цікавым матэрыялам з'яўляецца публікацыя
рукапіса стваральніка краязнаўчага музея Язэпа Стаброўскага пра паходжанне
назвы Слоніма.
У працяг артыкула з мінулага нумара "Слонімскага края" з'явіўся тэкст, напісаны Сяргеем Ёршам, пра знойдзены ў Слонімскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі пад час прагляду архіву паэта Гальяша Леўчыка (1880-1944) рукапіс слонімскага паэта Язэпа Вількоўшчыка (1898-1984).

Яшчэ адзін артыкул прысвечаны публікацыям пра слонімскіх паэтаў (Сяргей Хмара і Анатоль Іверс) на старонках газеты
"Літаратура і мастацтва" ў 1939-1940 гадах.
Завяршаецца нумар тэкстам пра Слонімскія
пажары 1848, 1875 і 1881 гадоў.