Пабачыў свет чарговы нумар краязнаўчага бюлетэня “Слонімскі
край” (спампаваць - тут).
У ім больш
дзесятка тэкстаў на разнастайныя тэмы з гісторыі Слонімшчыны, вялікая колькасць
выяў.
Сярод іх артыкул Сяргея Ярша “Слонім на старонках нямецкай газеты
1916-1918”, прысвечаны матэрыялам пра наш горад з газеты “Deutsche
Kriegszeitung von Baranowitschi" часоў першай сусветнай. Адна са старонак бюлетэня цалкам адведзена пад выявы, якія характарызуюць наш горад у час вайны. Яшчэ
адзін тэкст Сяргея Ярша пра “мора Герадота” каля Слоніма на шведскай карце XVII стагоддзя, які працягвае тэму нашай картаграфічнай
спадчыны, распачатай у мінулым нумары.
Цікавы матэрыял Сяргея Чыгрына пра
кінатэатры “Мадэрн” і “Мір”, апошні з якіх закрылі ў сакавіку 2016 года, амаль
праз 57 гадоў пасля яго адкрыцця (на кастрычніцкія святы ў 1959 годзе).
Адзін з
артыкулаў прысвечаны князям Слонімскага княства, якія правілі ім у ХІІІ-XIV
стагоддзях, калі ішоў працэс гартавання Вялікага княства Літоўскага.
У нумары
змешчана апошняя частка ўспамінаў Васіля Супруна пра даследаванні Жыровіцкай
святыні, якія друкаваліся і ў двух папярэдніх нумарах.
Бюлетэнь
працягвае знаёміць з выданнямі па гісторыі Слоніма. На гэты раз даецца аналіз
кнігі Івана Ануфрыевіча Раманоўскага “Прошлое
из жизни города Слонима” (1898).
Таксама ў
нумары змешчаны ўспаміны першага рэдактара слонімскай раённай газеты “Вольная
праца” Іосіфа Чарняўскага, лісты і паштоўкі слонімскага паэта Анатоля Іверса да
літаратуразнаўцы Уладзіміра Калесніка і інфармацыя пра знойдзеныя рукапісы
паэта Язэпа Вількоўшчыка.
Рэдактар чацвёртага нумару бюлетэня "Слонімскі край" - Сяргей Ёрш. Аўтары: Сяргей Ёрш, Сяргей Чыгрын і Васіль Герасімчык.
Рэдактар чацвёртага нумару бюлетэня "Слонімскі край" - Сяргей Ёрш. Аўтары: Сяргей Ёрш, Сяргей Чыгрын і Васіль Герасімчык.
No comments:
Post a Comment