КРАЯЗНАЎЧЫ РУХ У СЛОНІМСКІМ ПАВЕЦЕ Ў 1921-1939 ГГ. 4 ГЛАВА (УРЫВАК), ЗАКЛЮЧЭННЕ І БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС

Краязнаўчы рух з’яўляецца вынікам дзейнасці асобных яго ўдзельнікаў, што ставяць на мэце вывучэнне багаццяў края, з якім звязаныя біялагічнымі і сацыяльнымі сувязямі.
За час уваходжання Слонімскага павета ў склад ІІ Рэчы Паспалітай значная колькасць яго жыхароў прылучылася да краязнаўчага руху і яго вынікаў. На падставе дзейнасці двух таварыстваў, якія аказалі найбольшы ўплыў на станаўленне краязнаўчага руху ў павеце, можна ахарактарызаваць яго сацыяльны і гендэрны склад, а таксама асноўныя рысы краязнаўца.
У 1924 г. у Слоніме пачало дзейнічаць СЭАТ, заснавальнікамі якога былі: Карказовіч Радэк Ян (стараста Слонімскага павета), Бараноўскі, Вацлаў Броніч, Сновік Галінайціс, Вацлаў Керубовіч, Канстанцыя Ельская, Алена Курсноўская, Мечыслаў Куткоўскі, Эдмунд Мікульскі, Вацлаў Пратасовіч, Пётр Пратасовіч, Стэфанія Пальхоўская, Ян Стравінскі, Іосіф Стаброўскі, Ігнаць Валадковіч [10, л. 4]. На пачатку сваёй дзейнасці СЭАТ налічвала 15 чалавек. Не ўсе з іх удзельнічалі ў навуковай працы таварыства, але мецэнатскія функцыі многіх з заснавальнікаў (напрыклад, старасты Карказовіча) толькі садзейнічалі навуковым даследаванням. Сярод “заступнікаў” таварыства ў пратаколе паседжання згадваюцца Уладзіслаў Еман, Нарыміч Міхальскі, Канстанцыя Ельская [10, л. 2].
На 1923 г. тры ўдзельнікі (20%) аб’яднання з’яўляліся вайскоўцамі: Карказовіч– маёр 36 пяхотнага палка, удастоены ордэна “Vituti Militari” 5-га класа і “Krzyż Walecznych” 4-га класа [114, s. 230], падпаручнік Я.Стравінскі і палкоўнік І.І. Стаброўскі. 9 іншых мужчын на 1923 г. у войску не служылі. Па гендэрнай прыкмеце 20% жанчыны (К. Ельская, А. Курсноўская, С. Пальхоўская), 80% - мужчыны. Асноўная частка сяброў аб’яднання (80%), за выключэннем Карказовіча, І.І. Стаброўскага і К. Ельскай, складалі даволі маладыя людзі, ураджэнцы Слонімскага павета, асноўная частка якіх валодала буйнай зямельнай уласнасцю і маёнткамі.
У сярэдзіне 1928 г. у павеце пачаў дзейнічаць слонімскі аддзел ПТК, які на пачатку 1929 г. меў бюджэт у 430 злотых і налічваў 57 удзельнікаў [107, c. 100]. Яго кіраўніком быў натарыюш Мечыслаў Емільянавіч Пятроўскі, які валодаў канцылярыяй на вул. Касцюшкі, 7, сакратаром - Віктар Клімкевіч. 15 удзельнікаў таварыства (26,3%) на 1923 г. былі афіцэрамі польскай арміі. З іх 5 служылі ў 79 пяхотным палку: Бах Ёзэф і Любіньскі Мечыслаў (18.10.1900 г. нараджэння) з’яўляліся падпаруччыкамі, у званні капітана быў Чэрвіньскі Станіслаў, які меў “Krżyż Walecynych” (4 разы), міжсаюзніцкай “Medaille Interalliee” і Дамброўскі Антон (4.10.1891 г. нараджэння), які ўваходзіў у камандаванне ІХ корпусам і меў “Virtuti Militari” 5-га класа, маёр Туркоўскі Мар’ян меў “Krżyż Walecynych” (4 разы), “Virtuti Militari” 5-га класа і “Medaille Interalliee[114, s. 352]. Станішэўскі Тадэвуш з’яўляўся рэзервовым падпаруччыкам 15 пяхотнага палка [114, s. 169], Хмілеўскі Казімір – падпаруччык 1-га авіяцыйнага палка [114, s. 928], Дукальскі Антон – падпаруччык 73-га пяхотнага палка [114, s. 335], Хеншэль Уладыслаў – падпаруччык 1-га палка сувязі [114, s. 959], Глембскі Жыгмунт – капітан [114, s. 1273], Данецкі Адам – рэзервовы афіцэр, маёр 78-га пяхотнага палка [114, s. 350], Гадлеўскі Ёзэф (7.9.1891 г. нараджэння) – капітан 27-га палка палявой артылерыі [114, s. 767], Ястшэмбскі Часлаў – маёр ІІІ санітарнага батальёна [114, s. 1142], Гутоўскі Станіслаў – малодшы лекар ІХ санітарнага батальёна .прыдадзены 22 пяхотнаму палку [114, s. 189], званне падаруччыка меў і Пятроўскі М.Е., капітанам 8-га палка сапёраў з’яўляўся будучы бурмістр Слоніма, інжынер К. Міхальскі [114, s. 888]. Сярод першых сяброў арганізацыі быў гарадскі стараста Уладзіслаў Хеншэль, што гаварыла аб статусе аб’яднання. Сяброўкамі таварыства на момант яго стварэння было 14 жанчын (24,6%). Усе ўдзельнікі таварыства былі прадстаўнікамі заможнага кола жыхароў павета.
Такім чынам, асаблівасцю краязнаўчага руху ў Слонімскім павеце было шырокае прадстаўніцтва ў ім вайскоўцаўі людзей заможных, што тлумачылася спецыфікай сацыяльнага складу павета ў вывучаемы перыяд. Гэтая асаблівасць, пэўна, у многім перадвызначыла і накірунак навуковай дзейнасці таварыстваў - у іх праграме меньш ролі адводзілася вывучэнню традыцыйнай культуры мясцовага насельніцтва, беларусаў, а значна большая ўвага надавалася вайсковай гісторыі, вывучэнню сакральных і археалагічных помнікаў і інш.

Краязнаўчы рух у Слонімскім павеце развіваўся ў рамках агульнапольскага і ў міжваенны час праходзіў стадыю свайго інстуцыянальнага афармлення, станаўлення асноўных накірункаў працы і шляхоў практычнага прымянення назапашаных ведаў.
Найбольш істотнымі фактарамі, якія паўплывалі на развіццё краязнаўчага руху ў Слонімскім павеце з’яўляліся наступныя:
1.                Эканамічнае развіццё павета, аснову гаспадаркі якога складала дрэванарыхтоўчая прамысловасць і сельская гаспадарка, наяўнасць вялікіх гандлёвых фірмаў і буйных зямельных уладанняў; сацыяльна-канфесійны склад насельніцтва; вялікая колькасць помнікаў на тэрыторыі павета, сярод якіх вылучаліся кляштары.
2.                Палітыка дзяржавы, якая была зацікаўлена ў развіцці краязнаўства як рэальнага сродка выхавання нацыянальнай самасвядомасці яе грамадзян і абгрунтавання правоў на тэрыторыю былой Рэчы Паспалітай да 1772 г.
3.                Наяўнасць мясцовай інтэлігенцыі, шэрагу прадстаўнікам якой быў характэрны рэгіянальны патрыятызм.
Інстуцыянальнае афармленне краязнаўчага руху ў Слонімскім павеце адбылося ў 1924 г. і ажыццяўлялася ў наступных формах: як частка агульнапольскага (слонімскі аддзел ПКТ), дзейнасць мясцовай арганізацыі (СЭАТ), слонімскі музей і рэгіянальная перыёдыка (Slonimer Wort, Gazeta Słonimska).
Накірункамі навукова-даследчыцкай работы слонімскіх краязнаўцаў з’яўляліся: старажытная гісторыя Слоніма і гісторыя помнікаў павета, археалагічныя і этнаграфічныя даследаванні. Вынікам яе развіцця стала з’яўленне ў 1929 г. рэгіянальнага музея і ў 1935 г. кнігі Б. Александровіча “Z przeszłości Słonima i ziemi Słonimskiej”, якая з’яўляецца своеасаблівай кульмінацыяй развіцця навукова-даследчыцкай дзейнасці мясцовых краязнаўцаў.
Удзельнікамі краязнаўчага руху ў Слонімскім павеце з’яўляліся прадстаўнікі адукаванай інтэлігенцыі. Сяляне і працоўныя не былі ў ім прадстаўлены. Аснову першай мясцовай краязнаўчай арганізацыі ў павеце (СЭАТ) складалі заможныя землеўладальнікі, а ў слонімскім аддзеле ПКТ вялікае значэнне мелі афіцэры гарадскога гарнізона.
У той жа час у Слонімскім павеце дзейнічалі беларускія палітычныя партыі, але ў сувязі з палітычнымі абставінамі прыярытэтам іх дзейнасці была сацыяльная і палітычная барацьба, а краязнаўчыя даследаванні мелі маргінальнае значэнне.
Найбольш значным прадстаўніком краязнаўчага руху ў Слонімскім павеце ў міжваенны час быў І.І. Стаброўскі, які з’яўляўся прафесійным археолагам, актыўным удзельнікам шматлікіх навуковых таварыств часоў Расійскай імперыі. Прымяненне свайму вопыту і духоўным патрэбам ён знайшоў у створаным па яго ініцыятыве СЭАТ і рэгіянальным музеі ў г. Слоніме, правядзенні археалагічных даследаванняў і вывучэнні гісторыі краю.
Аб ступені запатрабаванасці вынікаў краязнаўчай дзейнасці для рэгіёна сведчыць развіццё на мяжы 20-30-х гг. ХХ ст. турызма, што праявілася ў пашырэнні даследаванняў гісторыі краю, павелічэнні колькасці экскурсій, выданні спецыяльнай літаратуры (кнігі С. Лорэнца, В. Харкевіча, спадарожніка “Przewodnik po Polsce”) з’яўлення руху весляроў (МіКЛ) і развіцці інфраструктуры Слоніма.


1.                Аб узнагародзе штабс-капітана Мурамскага пяхотнага палка Іосіфа Стаброўскага ордэнам Святой Анны трэцяй ступені // Слонімскі краязнаўчы музей. - Вопіс калекцыі дакументаў Стаброўскага. – КП 7254 / П 808.
2.                Автобиография бывшего старшего научного сотрудника Слонимского Историко-краеведческого Музея Стабровского Иосифа Иосифовича 10 октября 1960 года // Слонімскі краязнаўчы музей. – Вопіс калекцыі дакументаў Стаброўскага. - КП 7235/Д 800. – С. 7.
3.                Адказ на ліст І. І. Стаброўскага з пытаннем аб магчымасці набыцця польскага грамадзянства і пашпарту з польскага пасольства ў Маскве 7. 12. 1960 г. № 3221 // Слонімскі краязнаўчы музей. – Вопіс калекцыі дакументаў Стаброўскага. - КП 7948 / Д 1995.
4.                Алексеев, Л.В. Археология и краеведение Беларуси XVI в. – 30-е годы ХХ в. / Л.В. Алексеев; под ред. Б. А. Рыбакова. – Минск, 1996. – 206 с.
5.                Асабістае пасведчанне І. І. Стаброўскага // Слонімскі краязнаўчы музей. – Вопіс калекцыі дакументаў Стаброўскага.- КП 9467 / Д 2418.
6.                Байрашэўскі, С. Мусульмане на Слонімскай зямлі / С. Байрашэўскі // Слонімскі край. – 2000. – №2. – С. 53-57.
7.                Беречь достояние народа // Сталинская молодежь. –1940. – 24 окт. – С. 6.
8.                Выпіс з метрычнай кнігі слонімскага Рымска-каталіцкага касцёла аб нараджэнні і хрышчэнні Іосіфа Стаброўскага № 215. // Слонімскі краязнаўчы музей. – Вопіс калекцыі дакументаў Стаброўскага. - КП 9440 / Д 2391.
9.                Государственный архив Гродненской области. – Ф. 551. – Оп. 1 – Д. 6. – Список учреждений, согласившихся вступить в Союз туристической пропаганды земли Новогрудской за 1921 год.
10.           Государственный архив Гродненской области (ГАГО). – Ф. 551. – Оп. 1 – Д. 42. – Переписка, протоколы собраний, отчёты о работе Слонимского краеведческого общества и его организаций. Обращение в связи с открытием музея 20.09.29 г. и приездом в г. Слоним президента Польши.
11.           Государственный архив Гродненской области (ГАГО). – Ф. 566. – Оп. 1 – Д. 1. – Справка по истории возникновения семинарии.
12.           Государственный архив Гродненской области (ГАГО). – Ф. 2744. – Оп. 1 – Д. 1. – Перечни книг и экспонатов музея и расписки на их получение. Подписные листы на журналы и газеты для музея.
13.           Государственный архив Гродненской области (ГАГО). – Ф. 2744. – Оп. 1 – Д. 6. – Инвентарная книга учета экспонатов и материалов Слонимского областного краеведческого музея за 1940-1941 гг.
14.           Дабрыян, А.А. Выяўленне і ахова помнікаў археалогіі Гродзеншчыны ў І-й пал. ХІХ – І-й пал. ХХст. / А.А. Дабрыян // Подготовка педагогических и научных кадров историков и развитие исторической науки в Беларуси: материалы респ. науч.-практ. конф., 30 сент. 2004г., Гродно; под ред. Е.А. Ровбы [и др.]. – Гродно: ГрГУ, 2005. – С.225-231
15.           Даніловіч, А. Музей без памяшкання / А. Даніловіч // Вольная праца. –1940 г. – 7 студ. – С. 12.
16.           Докладная записка Президенту АН в Минске // Слонімскі краязнаўчы музей. – Асабісты архіў Стаброўскага І. І.
17.           Дыплом аб сканчэнні Стаброўскім І. І. Маскоўскага археалагічнага інстытута // Слонімскі краязнаўчы музей. – Вопіс калекцыі дакументаў Стаброўскага. – КП 7236 / Д 801.
18.           Дыплом за выдатныя заслугі на ніве прафесійнай дзейнасці, выказаныя экспанатамі на выстаўцы “Праца і Адбудова”. Дыплом выдадзены І. Стаброўскаму ў Слоніме 15.10.1943 г. // Слонімскі краязнаўчы музей. – Вопіс калекцыі дакументаў Стаброўскага. - КП 7950 / Д 1997.
19.           Ёрш, С. Гісторыя слонімскага перыядычнага друку / С. Ёрш // Слонімскі край. – 2000. – № 1. – С. 26-29.
20.           Заявление Слонимского санитарного отдела райбольницы от 1 июля 1960 г. (копия) // Слонімскі краязнаўчы музей. – Асабісты архіў Стаброўскага І.І.
21.           Заявление Стабровского Прокурору Верховного Суда БССР от 1 января 1951 года // Слонімскі краязнаўчы музей. – Асабісты архіў Стаброўскага.
22.           Заява Стаброўскага І.І. на імя начальніка міліцыі г. Слоніма з просьбай дазволіць яму выезд з СССР у ПНР на пастаяннае месца жыхарства // Слонімскі краязнаўчы музей. – Вопіс калекцыі дакументаў Стаброўскага. – НВ 2563.
23.           Звяруга, Я.Г. З гісторыі старажытнага Слоніма / Я.Г. Звяруга // Слонімшчына вачыма навукоўцаў і краязнаўцаў: Матэрыялы рэгіян. гіс.-краязнаўчай канферэнцыі, прысвечанай 750-годдзю горада Слоніма і 70-годдзю Слонімскага раённага краязнаўчага музея ім. І.І. Стаброўскага; пад рэд. І.П. Крэня. – Слонім., 2002. – С. 28-38.
24.           Звяруга, Я.Г., Лукашэвіч, А.М. Стаброўскі / Я.Г. Звяруга, А.М. Лукашэвіч // Беларус. энцыкл.: у 18 т. – Мінск, 2002. – Т. 15. – С. 126.
25.           Здановіч, Н.І. Раскопкі старажытнага Слоніма / Н.І. Здановіч // Слонімшчына вачыма навукоўцаў і краязнаўцаў: Матэрыялы рэгіян. гіс.-краязнаўчай канферэнцыі, прысвечанай 750-годдзю горада Слоніма і 70-годдзю Слонімскага раённага краязнаўчага музея ім. І.І. Стаброўскага; пад рэд. І.П. Крэня. – Слонім., 2002. – С. 19-23.
26.           “Золотой крест заслуги”, награждён Стабровский. Варшава, 18.08.1937 г. // Слонімскі краязнаўчы музей. – Вопіс калекцыі дакументаў Стаброўскага. - КП 8361.
27.           Журнал присутствия губернскаго правления за 1863 год // Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь у г. Гродна. – Фонд 2. Гродненское губернское правление. – Оп. 38. – Д. 597. – Л. 1304.
28.           Источниковедение: Теория. История. Метод. Источники Российской истории: учеб. пособие / И.Н Данилевский [и др.]. – Москва, 1998. – 702 с.
29.           Казімір Стаброўскі – мастак, педагог і артыст з Навагрудчыны // Гродзенская праўда. – 1995. – 19 сн. – С. 3.
30.           Какареко, В. Нумизматическое движение в Беларуси / В. Какареко // Банкаўскі веснік. – 2003 г. - № 31 (252). – С. 33–38.
31.           Калі ж будзе музей? // Вольная праца. –1940. – 19 сн. – С. 5.
32.           Калюта, І. Жывая цішыня: фотааповед з прадузятасцю / І. Калюта // Беларусь. – 2000. – № 2 (813). – С.32-33.
33.           Калюта, И. Очная ставка с памятью / И. Калюта // Нар. газ. – 2003. – 5 июня. – С. 3.
34.           Калюта, И. Чертовски приятно извлечь на свет божий редкую вещицу / И. Калюта // Нар. газ. – 2003. – 31 мая – С. 3.
35.           Калюта, И. Юбилей музея “Палеских Афин” / И. Калюта // Перспектива (Гродн. р-н). – 2004. – 23 дек. – С. 3.
36.           Караськ, Н.В. Слонім і Слонімшчына ў 1918-1939 гадах па старонках архіўных дакументаў / Н.В. Караськ // Слонімшчына вачыма навукоўцаў і краязнаўцаў: Матэрыялы рэгіян. гіс.-краязнаўчай канферэнцыі, прысвечанай 750-годдзю горада Слоніма і 70-годдзю Слонімскага раённага краязнаўчага музея ім. І.І. Стаброўскага; пад рэд. І.П. Крэня. – Слонім., 2002. – С. 252-253.
37.           Караткевіч, В.Б., Кулагін, А.М. Помнікі Слоніма / В.Б. Караткевіч, А.М. Кулагін. – Мінск: Навука і тэхніка, 1983. – 103 с.
38.           Копия удостоверения № 19 Высших Археологических Курсов Самарского университета на имя Стабровского И.И. // Слонімскі краязнаўчы музей. – Вопіс калекцыі дакументаў Стаброўскага. - КП 8313/Д 2041.
39.           Лехерзак, С. Паскорыць адкрыццё музея / С. Лехерзак // Чырвоная звязда. –1940. – 3 кастр. – С. 7.
40.           Методология истории: учебное пособие для студентов вузов / Гуманитар.-экономич. негос. ин-т Респ. Бел; Белорус. Ветвь Ассоц. «История и компьютер»; А.Н. Нечухрин, В.Н. Сидорцов, О.М. Шутова и др. / под ред. А.Н. Алпеева и др.-Мн.: НТООО «ТетраСистемс», 1996. – 240 с.
41.           Міско, І. Краязнаўчы музей у Слоніме / І. Міско // Вольная праца. –1940. – 22 сн. – С. 4.
42.           Міско, І. Яшчэ раз аб музеі / І. Міско // Вольная праца. –1940 – 12 чэрв. – С. 9.
43.           Москаленко, Г. Неутомимый исследователь / Г. Москаленко // 7 дней. – 2007. – 15 марта. – С. 5.
44.           Несцярчук, Л.М. Ахова гісторыка-культуранай спадчыны Беларусі: Асноўн. этапы фарміравання, сучасны стан і перспектывы / Л.М. Несцярчук. – Мінск: БЕЛТА, 2003. – 286 с.
45.           Новікаў, С. Падарунак музею / С. Новікаў // Чырвоная звязда. –1941. – 30 сак. – С. 2.
46.           Новік-Пяюн, С. Памяці І.І. Стаброўскага / С. Новік-Пяюн // Ніва. – 1968. – 11 лютага. – С. 4.
47.           Новік-Пяюн, С. Саратнік Кастуся Каліноўскага / С. Новік-Пяюн // За перамогу камунізма. – 1968. – 1 чэрв. – С. 4.
48.           Пасведчанне аб смерці І.І. Стаброўскага // Слонімскі краязнаўчы музей. – Вопіс калекцыі дакументаў Стаброўскага. - КП 7934 / Д 1982.
49.           Пасведчанне аб шлюбе Стаброўскага І.І. з Байрашэўскай Э. М. // Слонімскі краязнаўчы музей. – Вопіс калекцыі дакументаў Стаброўскага. - КП 7927 / Д 1975.
50.           Пасвечанне часовае № 1130/Е, дадзенае Стаброўскаму І.І. як выконваючаму абавязкі старшыні ацэначнай камісіі ваенных страт па Слонімскаму павету. Варшава, сакавік 1920 г. на польскай мове // Слонімскі краязнаўчы музей. – Вопіс калекцыі дакументаў Стаброўскага. - КП 7943 / Д 1990.
51.           Письма Пушкина и Державина // Советская Белоруссия. –1940 г. – 17 сент. – С. 8.
52.           Послужной список военнослужащего Волжского Окружного Управления Военно-Учебных Заведений Стабровскаго Иосифа Иосифовича // Слонімскі краязнаўчы музей. – Вопіс калекцыі дакументаў Стаброўскага. - Н/В Ф 1775. – 3 л.
53.           Послужной список командира 55-го Парковаго Артил. Дивизиона Полковника Иосифа Иосифовича Стабровскаго // Слонімскі краязнаўчы музей. – Вопіс калекцыі дакументаў Стаброўскага. - КП 7934 / Д 799. – 6 л.
54.           Пракоф’ева, С. Слонімскаму краязнаўчаму музею – 75 гадоў / С. Пракоф’ева // Матэрыялы Слонімскага краязнаўчага музея імя І.І. Стаброўскага. – С. 6.
55.           Працоўная кніжка Стаброўскага І.. // Слонімскі краязнаўчы музей. – Вопіс калекцыі дакументаў Стаброўскага. - КП 9468 / Д 2419.
56.           Приказ № 2 по Слонимскому историко-краеведческому музею от 7 декабря 1948 года (копия) // Слонімскі краязнаўчы музей. – Асабісты архіў Стаброўскага.
57.           Радаслоўная Стаброўскіх // Слонімскі краязнаўчы музей. – Вопіс калекцыі дакументаў Стаброўскага. - КП 7958 / Д 2005. – 2 л.
58.           Рылко, М. Сэнс аднаго жыцця / М. Рылко // За перамогу Камунізму. – 1969. – 1 лістапада. – С.3.
59.           Саламевіч І. У., Новік-Пяюн / І.У.Саламевіч // Беларус. энцыкл.: у 18 т. – Мінск, 2002. – Т. 11. – С. 371.
60.           Свидетельство на имя Стабровского из Ярославского Естеств. Исторического Общества // Слонімскі краязнаўчы музей. – Вопіс калекцыі дакументаў Стаброўскага. - КП 7944 / Д 1991.
61.           Свидетельство о причислении 10 января 1875 года Иосифа Иосифовича к роду Стабровских // Слонімскі краязнаўчы музей. – Вопіс калекцыі дакументаў Стаброўскага. - КП 7239 / Д 804.
62.           Свидетельство о ранении капитана 38-й Артилерийской бригады Стабровского И.И. // Слонімскі краязнаўчы музей. – Вопіс калекцыі дакументаў Стаброўскага. - КП 7237 / Д 802.
63.           Сорок шестая жалоба Стабровского И. И. Председателю Совета Министров Маленкову Г. М. от 16 апреля 1954 г. // Слонімскі краязнаўчы музей. – Асабісты архіў Стаброўскага.
64.           Стабровский, И.И. Война 1914 года / И.И. Стабровский // Слонімскі краязнаўчы музей. – Вопіс калекцыі дакументаў Стаброўскага. - НВ 2571.
65.           Стабровский, И.И. Каменный век (неолит) в Слонимщине и соседних районах / И.И. Стабровский // Слонімскі краязнаўчы музей. – Асабісты архіў Стаброўскага І.І.
66.           Стабровский, И.И. Православие, католичество и уния на территории Беларуси, их развитие и взаимоотношения до нынешних времён / И.И. Стабровский // Слонімскі краязнаўчы музей. – Асабісты архіў Стаброўскага І.І.
67.           Супрун, В.Р. Дзеі над Шчарай: (З гісторыі зямлі Слонім.) / В.Р. Супрун. – Слонім: Слонім. Друк., 2000. – 168 с.
68.           Супрун, В.Р. Позірк у мінулае / В.Р. Супрун // Золак над Шчарай; рэд. С.А. Прасняк. – Слонім, 1994. – С. 100-115.
69.           Сям’я Стаброўскіх герба Любіч // Слонімскі краязнаўчы музей. – Вопіс калекцыі дакументаў Стаброўскага. - КП 8277 / Д 2036
70.           Тищенко, Е.М. История здравоохранения Слонимского повета (1920-1939 годы) / Е.М. Тищенко // Слонімшчына вачыма навукоўцаў і краязнаўцаў: Матэрыялы рэгіян. гіс.-краязнаўчай канферэнцыі, прысвечанай 750-годдзю горада Слоніма і 70-годдзю Слонімскага раённага краязнаўчага музея ім. І. І. Стаброўскага; пад рэд. І.П. Крэня. – Слонім., 2002. – С. 260-262.
71.           Уведомление на имя Стабровскаго о награждении его орденом Святой Анны третьего класса за храбрость, проявленную в сражении при Геильсберге против французских войск 1808 // Слонімскі краязнаўчы музей. – Вопіс калекцыі дакументаў Стаброўскага. - КП 7253 / П 897.
72.           Указ Его Императорского Величества о утверждении рода Стабровских в дворянском достоинстве // Слонімскі краязнаўчы музей. – Вопіс калекцыі дакументаў Стаброўскага. - КП 7238 / Д 803.
73.           Формулярный список о службе и достоинстве Муромского пехотного полка Капитана Стабровского // Слонімскі краязнаўчы музей. – Вопіс калекцыі дакументаў Стаброўскага. - КП 7251 / П 805. – 5 л.
74.           Цітовіч, І.У. Краязнаўчы рух на тэрыторыі Заходняй Беларусіў 1921-1939 г. / І.У. Цітовіч // Актуальныя праблемы гістоырі Беларусі: стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця: матэрыялы рэспуб. канф.; пад рэд. І.П. Крэня [і інш.]. – Гродна, 2003. – Ч. 4. – С. 266-269.
75.           Цітовіч, І.У. Краязнаўчы рух на тэрыторыі Лунінецкага павета (1921-1939 гг.) / І.У. Цітовіч [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступа: http://www.luninets.info/articles/lunkrayruh.html. - Дата доступа: 30.04.2010.
76.           Чыгрын, С. Генерал ад...краязнаўства / С. Чыгрын // Газета Слонімская. – 2000. – 16 ліст. – С. 6.
77.           Чыгрын, С. Казімір Стаброўскі – мастак, педагог і артыст з Навагрудчыны / С. Чыгрын // Навагрудскія чытанні; навук. рэд. В. Ф. Кушнер. – Мінск, 1996. – Вып. IV. – С. 111-116.
78.           Чыгрын, С.М. Пакліканыя на родны парог: гіст.-краязн. арт. / С.М. Чыгрын. – Мн.: Бел. кнігазбор, 2005. – С. 44-56.
79.           Чыгрын, С. Слова пра Іосіфа Стаброўскага / С. Чыгрын // За перамогу Камунізму. – 1990. – 28 ліп. – С. 3.
80.           Чыгрын, С. Слова пра Іосіфа Стаброўскага / С. Чыгрын // Слонімскі веснік. – 1994. – 4 кастр. – С. 3-4.
81.           Чыгрын С., У пошуках слонімскіх скарбаў: гісторыка-краязнаўчыя і літаратурныя нататкі / Сяргей Чыгрын. – Мінск: Кнігазбор, 2007. – 164 с.
82.           Чыгрын, С. Чалавек вялікай працы / С. Чыгрын // За перамогу Камунізму. – 1990. – 1 вер. – С. 3.
83.           Шпыркова, И. Биографическая справка на Стабровского Иосифа Иосифовича, основателя Слонимского краеведческого музея / И. Шпыркова // Матэрыялы Слонімскага краязнаўчага музея імя І.І. Стаброўскага. – С. 2.
84.           Шпыркова, І. З гісторыі краязнаўчага музея ў Слоніме / І. Шпыркова // Слонімшчына вачыма навукоўцаў і краязнаўцаў: Матэрыялы рэгіян. гіс.-краязнаўчай канферэнцыі, прысвечанай 750-годдзю горада Слоніма і 70-годдзю Слонімскага раённага краязнаўчага музея ім. І.І. Стаброўскага; пад рэд. І. П. Крэня. – Слонім., 2002. – С. 330-334.
85.           Шпыркова, І. Музею – 65 гадоў / І. Шпыркова  // Слонімскі веснік. – 1994. – 17 вер. – С. 1.
86.           Шпыркова, І. Слонімскі краязнаўчы музей / І. Шпыркова // Беларус. энцыкл.: у 18 т. – Мінск, 2002. – Т. 15. – С. 19.
87.           Шпыркова, І. Слонімскаму музею – паўвека / І. Шпыркова // За перамогу Камунізму. – 1979. – 20 верасня. – С. 3.
88.           Шпыркова, І. Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя І.І. Стаброўскага / І. Шпыркова // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. – Мінск, 2004. – С. 694-695.
89.           Шпыркова, І. Стаброўскі Іосіф Іосіфавіч / І. Шпыркова // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. – Мінск, 2004. – С. 639-640.
90.           Шпыркова, І. Юбілей музея / І. Шпыркова // Слонімскі веснік. – 1999. – 18 вер. – С. 2.
91.           Экскурсия в музей / Крокодил. – 1941. – № 7. – С. 1.
92.           Юренева, Т.Ю. Музееведение: учеб. для высш. шк. / Т.Ю. Юренева.– Москва: Академический Проект, 2006. – 560 с.
93.       Aleksandrowicz, B. Z przeszłości Słonima i ziemi Słonimskiej / B Aleksandrowicz // Słonim: Słonim i ziema Słonimska, 1935. – 38 s.
94.           Antoniewicz, W. O stan i byt muzeów krajoznawczych w Polsce // Ziemia. Warszawa, 1930. – № 15-18.S. 280-286.
95.     Charkiewicz, W. Słonim - wielki ośrodek Turystyki Wodnej / W. Charkiewicz // Ziemia. – 1934. – № 1-2. – 32-34
96.           Dycykowski, A. Słonim historia i zybytki / A. Dycykowski. – Warszawa: Gryf, 1992. – 24 s.
97.           Drewko, M. Muzeum PTK w Slonimie / M. Drewko // Ziemia. Warszawa, 1930. – № 15-18.S. 339-340.
98.           Drugi powszechny spis ludności z dnia 9.XII 1931 R. Województwo Nowogródzkie. – Warszawa, 1938.
99.     Henneberg, W. Słonim / W. Henneberg // Ziemia. – 1925. – № 10-12. – S. 204-210.
100.      Karta z przeszłości Słonima // Tygodnik Słonimski. – 1937. – 21 lut. – S. 1-2.
101.      Lauterbach, A. O muzeach prowincjonalnych i regjonalnych / A. Lauterbach // Ziemia. Warszawa, 1930. – № 15-18.S. 278-279.
102.      Lorenz, S. Wycieczki Słonimskie / S. Lorenz. – Słonim, 1933. –39 s.
103.      Maliszewski, E. Przewodnik po Gubernji Grodzenskiej / Е. Maliszewski. - Warszawa: Wydawnictwo straży kresowej, 1919. – 40 s.
104.      Manugiewicz, J. W sprawie zadań i zasad ustroju muzealnictwa regjonalnego w woj. Warszawskiem // Ziemia. Warszawa, 1930. – № 15-18.S. 286-295.
105.      Martynowski, F.K. Powiat Słonimski / F.K. Martynowski // Starożytna Polska pod wzgledem historycznym, jeograficznym i statystycznym / F.K. Martynowski. – Warszawa, 1930. – S. 548-562.
106.      Oddział Słonimski Dwutygodnik krajoznawczy ilustrowany organ pol. Tow. Krajoznawczego  - r. XIV, №5 . – Warszawa, 1929. – S. 80.
107.      Oddział w Słonimie // Polskie Towarzystwo Krajoznawcze. Rok 1928. – Warszawa, 1929. S. 100-101.
108.      Patkowski, A. O istocie kraioznawstwa / А. Patkowski // Pierwszy ogólnopolski Kongres Krajoznawczy w Poznaniu w dniach 12 i 13 lipca 1929 roku.Warszawa, 1929. – S. 1-4.
109.      Pierwszy ogólnopolski Kongres Krajoznawczy w Poznaniu w dniach 12 i 13 lipca 1929 roku // Ziemia. – Warszawa, 1929. – № 19. – S. 348.
110.      Pierwszy powszechny spis Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 30 września 1921 roku. Województwo Nowogródzkie. – Warszawa, 1926.
111.      Polskie Towarzystwo Krajoznawcze. Rok 1928. – Warszawa, 1929. –112 s.
112.      Przewodnik po Polsce: w 4 T. / red.r S. Lenartowicz.Warszawa: Związek Polskich Towarystw Turystycznych, 1935. – 276 s. – T. 1: Polska Północno-Wschodnia.
113.      Program Krajoznawcyzch Badan Gospodarczych w Oddziałach P.T.K. Ziemia. – Warszawa, 1929. – № 19. – S. 340-342.
114.      Rocznik oficerski 1923. Warszawa, 1923. – 1860 s.
115.      Sawicki, L. Szkic program badań krajoznawczych / L. Sawicki // Ziemia. – Warszawa, 1910. 1 stycznia. – S . 5-7.
116.      Schmuck, A. Z Pińska do Augustowa kajakem / A. Schmuck. – Lwow, 1937. – 88 s.
117.      Sosiński T. Słonim zarys dziejów / T. SosińskiSulejówek, 1996. – 116 s.
118.      Sprawozdanie z działalnosci Polskiego Towarzystwa Krajoznawczego w 1935 r. Warszawa, 1936. – 14 s.
119.      Sprawozdanie z działalnosci Polskiego Towarzystwa Krajoznawczego w 1936 r. – Warszawa: Lech, 1937. –16 s.
120.      Sprawozdanie z działalnosci Polskiego Towarzystwa Krajoznawczego w 1937 r. – Warszawa, 1938. – 22 s.
121.      Sprawozdanie z działalnosci Polskiego Towarzystwa Krajoznawczego w 1938 r.Warszawa: drukarnia Gospodarcza, 1939. – 20 s.
122.      Sprawozdanie // Rocznik Polskiego Towarzystwa Krajoznawczego. 1908. – Warszawa, 1909. S. 50-55.
123.      Stabrowski, J. Notatki archeologiczne z powiatu Slonimskego / J. Stabrowski // Wіаdomosci archeologiczne. – Warszawa, 1935. – Т. XIII.S. 175 – 177.
124.      Stabrowski, J. Odnależienie głowy staro-slawianskiego boszka w Slonime / J. Stabrowski // Ziemia Lidska. – 1939. - № 1. – S. 6-24.
125.      Stabrowski, J. Z muzeum regionalnego P.T.K. w Słonimie / J. Stabrowski // Gazeta Słonimska. – 1939. – № 1.
126.      Statut Polskiego Towarzystwa Krajoznawczego Touring Klubu. – Warszawa, 1929. – 29 s.
127.      Statut Polskiego Towarzystwa Turystyczno-Krajoznawczego. – Warszawa, 1935. – 44 s.
128.      Stowarzyszenie Rodzina Wojskowa Koło Słonim: jednodniówka. – Słonim. 1937. – 3 lut. – 6 s.
129.      Ustawa Polskiego Towarzystwa Krajoznawczego. – Warszawa: Druk A. Pęczalskiego i K. Marszalkowskiego, 1906. – 8 s.
130.      Ustawa Polskiego Towarzystwa Krajoznawczego. – Warszawa, 1920. – 15 s.
131.      Ustawa Polskiego Towarzystwa Krajoznawczego. – Warszawa, 1925. – 15 s.
132.      Zabytki z okresu wplywow rzymskich, Średniowiecza i czasow nowozytnych z Bialorusi w zbiorach Państwowego Muzeum Archeologicznego w Warszawie; pod red. A. Piotrowskiego. -Warszawa 2005. – S. 154.
133.  Założenie Towarystwa // Rocznik Polskiego Towarzystwa Krajoznawczego. 1907. – Warszawa, 1908. S. 3-5.

No comments:

Post a Comment