Спампаваць - тут.
Выйшаў
чарговы, дзявяты па ліку, нумар краязнаўчага бюлетэня “Слонімскі край”. У нумары
артыкулы пра ўраджэнца Слонімшчыны, які быў генералам арміі Напалеона Яна
Канопку (1777-1814), у тым ліку ваенна-гістарычная быль журналіста Міхаіла Рылко “Уцёкі генерала
Канопкі". Таксама адзін з тэкстаў прысвечаны ўдзельніку вайны 1812 года,
каменданту Варшавы, які пахаваны ў Слоніме – Міхаілу Лявіцкаму.
Артыкул Сяргея
Ярша прысвечаны выступленню ў Слоніме ў ліпені 1933 года вядомага дзеяча
сіянісцкага яўрэйскага руху Уладзіміра Жабацінскага (1880-1940), у сувязі з
якім увесь горад стаяў на вушах. Другі ж яго тэкст, аздоблены вялікай колькасцю
фотаздымкаў, прысвечаны краязнаўцу з вёскі Рышчыцы (цяпер – мікрараён горада)
Уладзіміру Шундрыку (1929-2002). Таксама Сяргей Ёрш змясціў матэрыял пра
невядомыя вершы Сяргея Хмары.
У працяг тэмы,
узнятай у мінулым нумары “СК”, Сяргей Чыгрын падрыхтаваў тэкст пра
праваслаўнага святара з Сурынкі Паўла Лысуху, а таксама шэраг матэрыялаў пра
цікавыя знаходкі, і нават першы слонімскі значок (з’явіўся ў 1969
годзе).
У нумары
маецца працяг перакладзенага з польскай мовы артыкула Вільгельма Хенеберга “Горад
кляштараў”, дзякуючы якому можна ўявіць выгляд гістарычнага цэнтра Слоніма ў
міжваенны час.
Рэдакцыя
выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім вядомага слонімскага доктара і
грамадскага дзеяча Івана Іванавіча Шэгі, які памёр 4 кастрычніка.
No comments:
Post a Comment