Спампаваць - тут.
Выйшаў
юбілейны, дзясяты па ліку, нумар краязнаўчага бюлетэня “Слонімскі край”.
У ім змешчаны
артыкулы пра слонімскія значкі, прыдарожную капліцу на былой Скробаўскай вуліцы
ў накірунку Жыровічаў (усяго ў горадзе мелася 4 капліцы, але да сённяшняга часу
захавалася толькі адна – на вуліцы Пушкіна), марку з шыльдай Слонімскай
паштовай станцыі і тры выданні заснавальніка вядомага ў горадзе школьнага музея
– Аляксандра Жукоўскага. У нумары надрукаваны шэраг цікавых дакументаў: пра
падзямеллі Слоніма і Дзярэчына, пра дзейнасць польскага падполля на
Слонімшчыне, а таксама аўтабіяграфія паэта Алеся Сучка (Пятра Дабрыяна). Адзін з матэрыялаў прысвечаны арандатарам
зямель і сенакосаў на слонімскіх прадмесцях Абалонь і Замосце ў канцы ХІХ
стагоддзя.
Вялікую
цікавасць складае артыкул пра трагічны лёс слонімскіх бурмістраў міжваеннага
часу.
Выдаўцамі і
аўтарамі краязнаўчага бюлетэня з’яўляюцца Сяргей Ёрш (рэдактар нумару), Васіль
Герасімчык і Сяргей Чыгрын.
No comments:
Post a Comment