ДЗЯСЯТЫ НУМАР КРАЯЗНАЎЧАГА БЮЛЕТЭНЯ "СЛОНІМСКІ КРАЙ"

Спампаваць - тут.
Выйшаў юбілейны, дзясяты па ліку, нумар краязнаўчага бюлетэня “Слонімскі край”.
У ім змешчаны артыкулы пра слонімскія значкі, прыдарожную капліцу на былой Скробаўскай вуліцы ў накірунку Жыровічаў (усяго ў горадзе мелася 4 капліцы, але да сённяшняга часу захавалася толькі адна – на вуліцы Пушкіна), марку з шыльдай Слонімскай паштовай станцыі і тры выданні заснавальніка вядомага ў горадзе школьнага музея – Аляксандра Жукоўскага. У нумары надрукаваны шэраг цікавых дакументаў: пра падзямеллі Слоніма і Дзярэчына, пра дзейнасць польскага падполля на Слонімшчыне, а таксама аўтабіяграфія паэта Алеся Сучка (Пятра Дабрыяна).  Адзін з матэрыялаў прысвечаны арандатарам зямель і сенакосаў на слонімскіх прадмесцях Абалонь і Замосце ў канцы ХІХ стагоддзя.
Вялікую цікавасць складае артыкул пра трагічны лёс слонімскіх бурмістраў міжваеннага часу.

Выдаўцамі і аўтарамі краязнаўчага бюлетэня з’яўляюцца Сяргей Ёрш (рэдактар нумару), Васіль Герасімчык і Сяргей Чыгрын.